Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пінск

Аляксей Мікалаевіч Кулажанка нарадзіўся 3 снежня 1923 г. у вёсцы Белабярэжская Рудня Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, але працаваць настаўнікам не давялося — пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Яўген Пятровіч Пулхаў нарадзіўся 18 лютага 1908 г. у мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка, машыніста паравоза. У 1922 г. яго бацька пераехаў з сям’ёй у г. Пінск Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння прыватнага рускага рэальнага вучылішча Яўген Пулхаў з 1927 г. працаваў землямерам, шмат фатаграфаваў, але яго заўсёды цягнула да жывапісу.

Раман Мар’ян Аляксандравіч Скірмунт нарадзіўся 7 мая 1868 г. у вёсцы Парэчча Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Пiнскi раён Брэсцкай вобласцi) і належаў да шляхецкага роду Скірмунтаў, вядомага ад пачатку XVI ст.

Мікалай Васільевіч Елянеўскі нарадзіўся 5 красавіка 1948 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці — у калгасе. Пасля заканчэння Лунінскай сярэдняй школы (1966) паступіў у Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 на спецыяльнасць «фатаграфія». Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях», адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам.

Сяргей Іванавіч Леановіч нарадзіўся 28 сакавіка 1938 года ў вёсцы Мітрапольшчына Цырынскай гміны Навагрудскага ваяводства (цяпер Карчоўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Баранавіцкага медыцынскага вучылішча з 1957 па 1960 гады Сяргей Леановіч працаваў загадчыкам Душкаўскім, а затым Скробаўскім фельчарска-акушэрскімі пунктамі Баранавіцкага раёна.

Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 4 лютага 1808 года ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні (цяпер у Валожынскім раёне Мінскай вобласці) у шляхецкай сям’і. Скончыў павятовую школу ў Бабруйску (1824), вучыўся ў Вільні. З 1827 года працаваў перакладчыкам Мінскай епархіяльнай кансісторыі, потым — крымінальнай палаты. Набыў фальварак Люцынка (Люцінка) каля Івянца (цяпер вёска ў Валожынскім раёне), дзе і жыў, часта наведваючы Мінск. У 1850-я гады пераважна жыў у Мінску.

Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў вёсцы Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1975 годзе скончыў Чухаўскую сярэднюю школу, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, поўны курс якога па спецыяльнасці «Філолаг-выкладчык» завяршыў у 1980 годзе.

Міхаіл Васільевіч Цурканаў нарадзіўся 5 лютага 1943 года ў вёсцы Сухадол Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў першым танцорам на сяле, загінуў на фронце перад самым канцом вайны. Маці добра спявала. Міхаіл быў актыўным у камсамольскіх справах, з маленства любіў музыку, з першай зарплаты купіў гармонік і навучыўся іграць.

Раман Навумавіч Мачульскі нарадзіўся 30 лістапада 1903 года ў вёсцы Крываносы Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў з 1917 года. Пасля заканчэння сельскай школы навучаўся ў Глускім гарадскім вучылішчы.

Асушэнне Палескіх балот на дзяржаўным узроўні сістэматычна стала весціся з 1873 года, калi для вывучэння прыродна-кліматычных умоў Палесся, правядзення пошукавых работ, праектавання асушальнай меліярацыі і арганізацыі гідрамеліярацыйнага будаўніцтва была створана Заходняя экспедыцыя па асушэнні балот.

Старонка 6 з 12